Коўл спадзяецца прыехаць у Беларусь у наступным месяцы

Джон Коўл

Джон Коўл / president.gov.by

Джон Коўл спадзяецца прыехаць у Беларусь у наступным месяцы. Ён мяркуе, што што тады Лукашэнка вызваліць яшчэ "сотні чалавек". Так спецпасланнік Трампа адказаў на пытанне Reuters пра свой наступны візіт у Мінск.

"Я спадзяюся, што сотні будуць вызваленыя. Я не ведаю. Гэта мая надзея", — сказаў Коўл.

Пасля цяперашняга візіту Коўла ў Беларусь былі вызваленыя 25 палітвязняў. Тым часам праваабаронцы "Вясны" кажуць, што рыхтавалася вызваленне як мінімум 200 чалавек. Прычым большасці з іх, як меркавалася, дазволяць застацца ў Беларусі. Сам Коўл назваў дамову пра вызваленне 25 чалавек прамежкавай і анансаваў працяг перамоваў і далейшыя вызваленні палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.