"Слухай, Эмануэль". Хочаце падслухаць тэлефонную размову Макрона з Пуціным?

Французскае тэлебачанне паказала шасціхвілінную размову двух прэзідэнтаў напярэдадні вайны / pixabay
Французскае тэлебачанне паказала шасціхвілінную размову двух прэзідэнтаў напярэдадні вайны / pixabay

Напярэдадні вайны прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон чарговы раз патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну — і заспеў яго ў спартзале. Расійскаму прэзідэнту давялося адарвацца ад планаў пагуляць у хакей і пагаварыць з Макронам пра напружаную сітуацыю на мяжы з Украінай.

Шасціхвілінную размову паказалі на французскім тэлеканале France 2. Гэта ўрывак з вялікага фільма пра закуліссе Елісейскага палаца. Поўны фільм пакажуць па французскім тэлебачанні ў найбліжэйшы чацвер, 30 чэрвеня.

Пара адкласці мемы пра тэлефонныя размовы Макрона і паслухаць, што ж напраўду французскі лідар абмяркоўваў з расійскім. Гэтая размова адбылася 20 лютага. Праз чатыры дні пачнецца поўнамаштабная вайна ва Украіне.

Стэнаграму выклала французскае выданне Le temps. Мы прачыталі, пераклалі і расказваем, што даведаліся пра размовы Макрона і Пуціна.

"Слушай, Эммануэль". Хотите подслушать телефонный разговор Макрона с Путиным?
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

“Антыфэйк” ад дарадцаў Макрона

Два прэзідэнты размаўляюць на "ты", Макрон пачынае максімальна дыпламатычна. Канстатуе, што напружанасць працягвае расці, але запэўнівае Пуціна ў сваёй рашучасці працягваць дыялог. І просіць для пачатку, каб расійскі прэзідэнт акрэсліў сваё бачанне сітуацыі.

І ён акрэслівае. Ён абвінавачвае Зяленскага ў тым, што прэзідэнт Украіны не звяртае ўвагі на выкананне Мінскіх пагадненняў. Нагадвае, што Макрон і канцлер ФРГ Олаф Шольц запэўнівалі, што Уладзімір Зяленскі "падрыхтаваў законапраект па імплементацыі Мінскіх пагадненняў".

— Па сутнасці, наш дарагі калега спадар Зяленскі нічога не робіць. Ён хлусіць вам, — кажа Пуцін Макрону. — Я не ведаю, ці чулі вы ўчора яго заяву, у якой ён сказаў, што Украіна павінна мець доступ да ядзернай зброі.

Дарадца Макрона Эмануэль Бон запэўнівае, што гэта няпраўда — такіх заяў Зяленскі не рабіў.

— Я таксама чуў вашы каментары ў часе прэс-канферэнцыі ў Кіеве 8 лютага. Вы сказалі, што Мінскія пагадненні павінны быць перагледжаныя, цытую, "каб яны былі дастасавальныя", — кажа Пуцін.

Дарадцы Макрона з гэтым не згодныя. Яны запэўніваюць французскага лідара, што нічога падобнага ён не казаў. Сам Макрон запэўнівае ў гэтым жа Пуціна.

"Слушай, Эммануэль". Хотите подслушать телефонный разговор Макрона с Путиным?

— Уладзімір, па-першае, я ніколі не казаў, што Мінскія пагадненні трэба пераглядаць. Я ніколі гэтага не казаў, ні ў Берліне, ні ў Кіеве, ні ў Парыжы. Я сказаў, што іх трэба ўжываць, што іх трэба паважаць.

Тады, у лютым, пагутарыўшы з Пуціным і Зяленскім, Макрон сапраўды канстатаваў, што Мінскія пагадненні — адзіны спосаб прыйсці да міру.

— Мне здаецца, што на сёння гэта адзіны шлях, які дазволіць ісці да ўстойлівага міру, — цытаваў Макрона "Интерфакс". Французскі прэзідэнт таксама спрабаваў растлумачыць, чаму Зяленскі патрабуе перагледзець гэтыя пагадненні.

Макрон заклікаў зразумець, што прэзідэнт Украіны знаходзіцца ў новых умовах: на мяжы Украіны да таго моманту былі сабраныя 125 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Калі пагадненні падпісвалі — у 2015 годзе, — такой расійскай вайсковай прысутнасці на мяжы не было.
 

"Слухай, Эмануэль"

Пуцін не разумее, чаму Макрона не задавальняюць сепаратысты ў ЛНР і ДНР. На яго думку, яны па патрабаванні Расіі "зрабілі ўсё неабходнае, каб пачаць канструктыўны дыялог з украінскімі ўладамі".

— Слухай, Эмануэль, я не разумею тваёй праблемы з сепаратыстамі.

Макрон настойвае, што Кіеў павінен весці размову не з сепаратыстамі, а з Крамлём. І калі перамоўшчык ад Расіі спрабуе весці дыскусію на аснове дарожных мап сепаратыстаў, ён адыходзіць ад умоў Мінскіх пагадненняў, кажа Макрон. І рэзюмуе:

— Гэта не сепаратысты будуць уносіць прапановы па ўкраінскіх законах!

"Слушай, Эммануэль". Хотите подслушать телефонный разговор Макрона с Путиным?
Эмануэль і Брыджыт Макрон / jenikirbyhistory

Пуцін адказвае:

— У нас зусім рознае прачытанне сітуацыі. У часе нашай апошняй размовы я вам нагадаў і нават прачытаў артыкулы 9, 11 і 12 Мінскіх пагадненняў.
 

Што гэта за пункты?

Макрон адказвае, што тэкст Мінскіх пагадненняў у яго перад вачыма. На выпадак, калі вы не носіце з сабой Мінскія пагадненні, расказваем, пра якія пункты ідзе гаворка.

Дзявяты пункт прадугледжвае, што над мяжой будзе адноўлены поўны кантроль урада Украіны. Але пры ўмове. Гэта стане магчымым пасля правядзення мясцовых выбараў. І яшчэ адна ўмова — выкананне пункта 11.

Што гэта за пункт? Ён прадугледжвае правядзенне канстытуцыйнай рэформы ва Украіне. Новая Канстытуцыя ў якасці ключавога элемента прадугледжвае дэцэнтралізацыю. Таксама, па Мінскіх пагадненнях, павінен быць прыняты закон аб асаблівым статусе асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.

Пункт 12 прадугледжвае, што пытанні, якія датычацца мясцовых выбараў, павінны абмяркоўвацца і ўзгадняцца з прадстаўнікамі Данецкай і Луганскай абласцей у рамках трохбаковай кантактнай групы.
 

Менавіта так: толькі абмяркоўвацца і ўзгадняцца

— Менавіта гэта мы і прапануем зрабіць! — кажа Макрон.

Паводле яго слоў, сепаратысты, безумоўна, павінны абмяркоўваць прапановы, з імі павінны праводзіцца кансультацыі. Але яны не павінны пісаць законы для Кіева.

— Так што я не ведаю, дзе ваш адвакат вывучаў права, — у гэты час дарадца Макрона ўсміхаецца. — Я проста гляджу на тэксты і стараюся іх ужываць! І я не ведаю, які юрыст зможа вам сказаць, што ў суверэннай краіне тэксты законаў прапануюць сепаратысцкія групоўкі, а не дэмакратычна абраныя ўлады.
 

"Гэта была крывавая лазня"

Але Пуцін не лічыць, што ўлады Украіны абраныя дэмакратычным шляхам.

— Яны прыйшлі да ўлады ў выніку крывавага перавароту з забойнымі падпаламі і спальваннем людзей жыўцом. І Зяленскі ваш — з вось гэтай каманды, — адказвае Пуцін, маючы на ўвазе падзеі 2014 года. — Паслухайце мяне ўважліва: прынцып дыялогу заключаецца ва ўліку інтарэсаў другога боку. Прапановы ёсць, сепаратысты, як вы іх называеце, перадалі іх украінцам, але адказу не атрымалі. Дзе дыялог?

"Слушай, Эммануэль". Хотите подслушать телефонный разговор Макрона с Путиным?
Уладзімір Зяленскі / афіцыйны тэлеграм-канал прэзідэнта Украіны

Макрон пачынае сумнявацца ў Пуціне. Лічачы, што мае справу з "нелегітымнай і тэрарыстычнай уладай", ці хоча Пуцін наогул выканання Мінскіх пагадненняў?

Пуцін пачынае адказваць раздражнёна.

— Слухай мяне ўважліва. Чуеш? Я яшчэ раз кажу, сепаратысты, як вы іх называеце, адрэагавалі на прапановы ўкраінскай улады. Яны адказалі, але гэтыя ж улады не адказалі ім.

Макрон завяршае магчымы канфлікт дыпламатычным "акей". І прапануе запатрабаваць ад усіх бакоў сустрэчы ў рамках кантактнай групы. Усе зацікаўленыя бакі павінны прыняць удзел у гэтай сустрэчы, ніякіх "пустых крэслаў".

— Я неадкладна запатрабую гэтага ад Зяленскага. Мы згодныя з гэтым? Калі мы дамовімся, я патрабую сустрэчы заўтра.

 

"Трэба было ціснуць на ўкраінцаў з самага пачатку"

Пуцін згаджаецца вывучыць гэтую прапанову. Але кажа, што "ціснуць на ўкраінцаў" трэба было з самага пачатку. "Але ніхто гэтага не рабіў".

Макрон нагадвае Пуціну, што, калі на тое, робіць усё магчымае, каб падштурхнуць Украіну да выканання Мінскіх пагадненняў.

— Я ведаю, але, на жаль, гэта неэфектыўна, — кажа Пуцін.

Макрон пераходзіць на сяброўскі тон і кажа, маўляў, яму трэба, каб Пуцін яму "крыху дапамог".  Тон жартоўны, але Макрон сур'ёзны. І сітуацыя таксама. Макрон кажа, што яшчэ раз патэлефануе Зяленскаму. Папросіць супакоіць УСУ, супакоіць сацсеткі. Але і Пуцін павінен зрабіць свой унёсак.

Дарэчы пра спакой. Макрон пытаецца Пуціна, як развіваецца сцэнар вучэнняў на мяжы з Украінай. Пуцін адказвае, што вучэнні "ідуць па плане".

— Дык яны заканчваюцца сёння ўвечары, правільна?

— Так, напэўна, сёння ўвечары, і мы абавязкова пакінем вайсковую прысутнасць на мяжы, пакуль сітуацыя на Данбасе не супакоіцца. Абмеркаванне будзе праведзена ў кансультацыі з міністэрствамі абароны і замежных спраў.

Макрон просіць Пуціна ў найбліжэйшыя дні не паддавацца на правакацыі.
 

Дзве "вельмі канкрэтныя прапановы" ад Макрона

Макрон пераходзіць да справы. Ён прапануе Пуціну сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Жэневе. Ён сам возьмецца яе арганізаваць. Макрон ужо нават пытаўся амерыканскага прэзідэнта, ці можа зрабіць такую прапанову Пуціну. Байдэн перадаў, што гатовы да сустрэчы.

— Прэзідэнт Байдэн таксама абдумаў шляхі надзейнай дээскалацыі сітуацыі, уліку вашых патрабаванняў і вельмі дакладнага вырашэння пытання НАТА і Украіны. Назавіце мне дату, якая вам пасуе.

Пуцін прапануе Макрону спачатку ўсё падрыхтаваць. Таму што, маўляў, калі два прэзідэнты прыедуць "гаварыць пра ўсё і ні пра што", сутыкнуцца з крытыкай.

Макрон спрабуе дамагчыся ад Пуціна хоць бы пацвярджэння. Маўляў, скажы проста: так, я хацеў бы пагутарыць з амерыканцамі. А потым яшчэ і з еўрапейцамі. Пуцін кажа: "У прынцыпе, я згодны".
 

"Шчыра кажучы, я хацеў пагуляць у хакей"

Макрон спрабуе дамагчыся яшчэ большай канкрэтыкі і просіць пацвердзіць: зараз ён павесіць трубку і па выніках гэтай размовы абодва бакі могуць папрацаваць над прэс-рэлізам.

— Шчыра кажучы, я хацеў пайсці пагуляць у хакей. Я размаўляю з вамі са спартзалы перад тым, як пачаць трэніроўку. Спачатку я патэлефаную сваім кансультантам.

— У кожным разе дзякуй, Уладзімір. Мы застаёмся на сувязі ў рэжыме рэальнага часу. Як толькі будзе штосьці, патэлефануй мне.

— Je vous remercie Monsieur le président, — Пуцін заканчвае размову па-французску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі