Кажуць, недалёка ад БелАЭС будзе кар'ер для радыеактыўных адходаў. Гэта праўда?

Лынтупы / Іван Бай
Лынтупы / Іван Бай

З канца траўня ходзяць чуткі, што пад Лынтупамі збіраюцца будаваць магільнік для ядзерных адходаў Беларускай АЭС. 6 чэрвеня ў мястэчку павінна прайсці грамадскае абмеркаванне ўплыву новага кар'ера на навакольнае асяроддзе. Актывісты заклікаюць прыехаць у Лынтупы і не дапусціць будаўніцтва радыяцыйнага магільніка.

Інстытут ядзерных даследаванняў "Сосны" ў сваёй справаздачы паказваў, што магільнік павінен знаходзіцца ў 5-кіламетровай зоне вакол БелАЭС і што ў гэтым радыусе ўжо знойдзена некалькі магчымых пляцовак. А адлегласць ад будпляцоўкі атамнай станцыі да месца, дзе, як мяркуецца, збіраюцца капаць кар'ер, — каля 50 км. Еўрарадыё вырашыла праверыць чуткі і разабрацца, ці сапраўды месцам захавання ядзерных адходаў БелАЭС выбраны Лынтупы.

Говорят, недалеко от БелАЭС копают карьер для радиоактивных отходов. Это правда?
Радовішча будучага кар'ера "Вінцантаўскае".

"Гэта добра, што людзі хвалююцца, пытанні задаюць"

Заказчык на распрацоўку кар'ера пад Лынтупамі — Пастаўскае ДРБУ № 132. Дырэктар прадпрыемства Станіслаў Рагіня кажа Еўрарадыё, што ніякі магільнік не будуе:

"Гэта добра, што людзі хвалююцца, пытанні задаюць. Ніякага будаўніцтва магільніка пад Лынтупамі не будзе. Усё робіцца ў рамках закона. Мы выставілі на абмеркаванне, рыхтуем дакументацыю. Шостага чэрвеня будзе сход. Там будзе выканаўчая ўлада і іншыя. І мы ўжывую яшчэ раз усё растлумачым: і для якіх мэт, і што распрацоўваецца, і на якой стадыі. То магільнік, то шкода па экалогіі — мы робім усё ў межах закона Беларусі. Мы ўсё растлумачым".

На сайце Пастаўскага райвыканкама з канца траўня вісіць апавяшчэнне аб грамадскім абмеркаванні справаздачы аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе (СУНА) новага кар'ера пад Лынтупамі. Адбудзецца яно 6 чэрвеня ў 17:00 у будынку Лынтупскага сельскага выканкама.

"Кар'ер пад Лынтупамі будзе для здабычы дарожна-будаўнічых матэрыялаў для рамонту і будаўніцтва дарог Пастаўскага раёна, — працягвае Станіслаў Рагіня.У нас быў іншы кар'ер пад Лынтупамі, яго мы адпрацоўвалі 30 гадоў. І ў выніку мы яго здалі. Пасля разведкі вырашана было распрацоўваць частку радовішча "Вінцантаўскае". Цяпер робіцца праект, праведзены патрэбныя пошукі. Не бачу прычын для хвалявання".

Мяркуецца, што новы кар'ер знізіць затраты на дарожныя работы: яго распрацоўка дазволіць эканоміць на перавозцы. "Пятровіцкі кар'ер, які распрацоўваецца цяпер, пясочны, а гэты пад Лынтупамі — больш жвіровы. Зможам эканоміць на заказе сячэння друзу. Будуць рабочыя месцы, стане таннейшым рамонт дарог", — тлумачыць дырэктар ДРБУ.

Кар'ер плануецца распрацоўваць на паўночным участку радовішча. Ён прызначаны для эксплуатацыі, там няма вадаёмаў і асабліва ахоўных тэрыторый. "А вось паўднёвая частка радовішча знаходзіцца ў водаахоўнай зоне ракі Олксна, і распрацоўваць яе не плануюць", — запэўніў Станіслаў Рагіня.

Говорят, недалеко от БелАЭС копают карьер для радиоактивных отходов. Это правда?

"Могуць апусцець калодзежы, пачне засыхаць лес"

Мясцовыя экаактывісты з "Зялёнага дазору" непакояцца — але не з-за радыеактыўных адходаў БелАЭС. У зоне магчымага негатыўнага ўплыву кар'ера могуць апынуцца гідралагічны заказнік "Швакшты", комплекс "Блакітныя азёры", заказнік "Сарачанскія азёры". Яны асцерагаюцца, што наступствы распрацоўкі кар'ера могуць паўплываць на экасістэмы рэк Олксна, Лынтупка і Страча.

"Існуе асцярога, што з-за распрацоўкі кар'ера будзе сыходзіць ваданосны пласт і рэкі з поймавымі балотамі не будуць атрымліваць неабходную частку паверхневых вод. Гэта можа паўплываць на гідралогію ракі Страча, якая фарміруе экасістэмы найбліжэйшых заказнікаў. З-за паніжэння ўзроўню ваданоснага пласта могуць апусцець калодзежы, пачне засыхаць лес. Пад пытаннем і эканамічная выгада гэтага месца, "Вінцантаўскае" — гэта самы край Пастаўскага раёна, і сумнеўная выгада везці адсюль пясок і жвір у іншы канец раёна", - расказваў "Витебскому курьеру" каардынатар экаруху "Зялёны дазор" Ігар Пастухоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі