На Беларускай АЭС зноў адключылі першы энергаблок

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС / Euroradio

На Беларускай АЭС чарговы раз адключылі ад сеткі першы энергаблок. На АЭС кажуць, што зрабілі гэта для забеспячэння надзейнай эксплуатацыі.

"27 красавіка энергаблок №1 адключаны ад сеткі для правядзення прафілактычных работ на абсталяванні. Радыяцыйны фон у раёне станцыі без зменаў. Работы выконваюцца для забеспячэння надзейнай эксплуатацыі энергаблока", — гаворыцца ў паведамленні БелАЭС.

15 студзеня першы энергаблок выводзілі на планавы рамонт. Другі энергаблок адключалі на рамонт у лістападзе і ўключылі ў сетку за пяць дзён да таго. Рамонт другога энергаблоку пачаўся пасля таго, як на ім спрацавала сігналізацыя аб адхіленні ў працы сістэмы ахаладжэння генератара. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.