Каля Міра ў Карэліцкім раёне з'явілася аб'язная аўтамабільная дарога

Рыцар вартуе новую дарогу / polymia.by
Рыцар вартуе новую дарогу / polymia.by

Каля Міра ў Карэліцкім раёне з'явілася аб'язная аўтамабільная дарога. Яе з'яўленне мусіць істотна разгрузіць вуліцы гарадскога пасёлка, зробіць больш зручным перасоўванне турыстаў, піша polymia.by.

Дарога мае цэментабетоннае пакрыццё, дадае grodnonews.by. Яе неабходнасць узнікла пасля таго, як аўтадарога М-6 стала платнай, і грузавікі паехалі праз цэнтр пасёлка. Для рэалізацыі праекта спатрэбілася каля 15 млн рублёў.

Аб'язная дарога пачынаецца перад уездам у гарпасёлак з боку Карэліч, абмінае населены пункт з паўднёвага захаду, і завяршаецца на скрыжаванні з дарогай Парэчаны — Навагрудак — Нясвіж. Новы ўчастак рэспубліканскай дарогі мае працягласць 4,57 кіламетра і шырыню пакрыцця 8 метраў, дзве паласы руху.

Каля Міра ў Карэліцкім раёне з'явілася аб'язная аўтамабільная дарога
polymia.by
Каля Міра ў Карэліцкім раёне з'явілася аб'язная аўтамабільная дарога

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі