Ігар Логвінаў: Кнігарня працягне працу

У судзе над Ігарам Логвінавым, уладальнікам кнігарні "логвінаЎ", абвешчаны перапынак да 14.30 9 студзеня. Нагадаем, што Логвінава судзяць за  продаж кніг без ліцэнзіі Мінінфарма. Падатковая нспекцыя налічыла кнігагандляру 961 млн штрафных санкцыяў.

У судзе Ігар Логвінаў патлумачыў, што названая падатковымі ораганамі сума — гэта не прыбытак кнігарні, а яе абарот. Сама ж кнігарня працуе, як кажуць, "у нуль".

Логвінаў падаў суду шэраг хадайніцтваў. Акрамя таго, ён дадаў, што зараз у Вярхоўным судзе абскарджвае дзеянні Міністэрства інфрамацыі, якое пакінула яго без выдавецкай рэгістрацыі.

Журналістам Логвінаў паведаміў, што цяпер ён не мае дачынення да дзейнасці кнігарні, бо яна зарэгістраваная на іншую юрыдычную асобу. Таму, кажа Логвінаў, кнігарня будзе працаваць і надалей. Сам жа ён плануе далей займацца кнігавыдавецкай дзейнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі