Адваката Юлію Юргілевіч пазбавілі ліцэнзіі, пішуць праваабаронцы. Яна абараняла мастака Алеся Пушкіна, студэнта Арцёма Баярскага, музыку Ігара Банцара, сына святара Андрэя Аўсіевіча.

Прычынай выключэння Юргілевіч з адвакацкай калегіі Гродна зрабіўся "непрафесіяналізм". Намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат выказаў сумнеў у прафесіяналізме адваката і падаў скаргу, пасля якой адбылося пасяджэнне Савета Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў, дзе прынялі рашэнне звольніць Юлію Юргілевіч за "непрафесіяналізм".
Агульны стаж працы адваката — 18 гадоў. Гэта чарговы крок у "зачыстцы" адвакатаў, якая пачалася летась. Амаль усіх адвакатаў, якія абаранялі палітвязняў, пазбавілі ліцэнзій.