Вы тут

Анжаліцы Агурбаш у Расіі з падачы беларускага суда выставілі рахунак на $82 тыс.

Анжаліка Агурбаш / Global Look Press

У Расіі беларускай спявачцы Анжаліцы Агурбаш выставілі рахунак на 6,1 мільёна расійскіх рублёў (амаль 82 тысячы долараў). Квітанцыя на аплату з'явілася на сайце Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі.

Падстава для спагнання сродкаў стала рашэнне Эканамічнага суда Мінска. Гэтыя грошы Агурбаш павінная вярнуць "Белкаапсаюзу". Прадпрыемства падавала на яе ў суд за тое, што спявачка ўзяла на рэалізацыю тавар, у тым ліку футры, а грошы так і не пералічыла. Тавар яна таксама не вярнула. 

Нагадаем, раней у дачыненні да Анжалікі Агурбаш у Беларусі была распачатая крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі і распальванне варожасці. Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.