Фотафакт: Зорны дождж над Іўе-дэ-Жанейра
![Фотафакт: Зорны дождж над Іўе-дэ-Жанейра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/iue_1.jpg.webp?itok=msXE_NQe)
Мінулай ноччу беларусы мелі магчымасць назіраць пік актыўнасці Персеідаў — аднаго з самых прыгожых метэорных патокаў. Паток праяўляе актыўнасць з 17 ліпеня па 24 жніўня, а на 12-13 жніўня прыпадае яго найбольшая магутнасць.
Асабліва захапляльнае відовішча атрымалася ў мястэчку Іўе, якое часта называюць беларускім Рыа — дзякуючы добраму надвор’ю зорны дождж быў выдатна бачны.
![Фотафакт: Зорны дождж над Іўе-дэ-Жанейра](/sites/default/files/paragraphs/image/iue2.jpg)