Экс-журналісту сайта Tribuna.com Маслоўскаму далі 15 сутак

Андрэй Маслоўскі / "Трыбуна"
Андрэй Маслоўскі / "Трыбуна"

Былы журналіст сайта Tribuna.com Андрэй Маслоўскі атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Арышт прысуджаны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП "Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі".

Справа экс-карэспандэнта "Трыбуны" была разгледжана сёння ў Цэнтральным судзе Мінска.

Маслоўскі быў затрыманы 6 верасня, у кватэры журналіста прайшоў ператрус.

Кіраўнік праекта Tribuna.com Максім Бярэзінскі ацаніў затрыманне былога журналіста партала "як спробу біць без разбору".

Маслоўскі з 2010 года працаваў у рэдакцыі спартыўнага партала, які прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі. У ліпені 2021 ён звольніўся па пагадненні бакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі