Туман і кароткачасовыя дажджы. Надвор'е ў Беларусі 20 верасня

Надвор'е ў Беларусі

Надвор'е ў Беларусі / Еўрарадыё

20 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Раніцай і ўдзень воблачна з праясненнямі, у асноўным па паўночна-заходняй палове рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты.

Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6-12 градусаў, па захадзе да плюс 14 градусаў, максімальная ўдзень — ад плюс 17 да 23 градусаў, па поўдні — да плюс 25 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.