Да “Еўрагульняў-2019” у Мінску з’явяцца пяць новых гасцініц

Да “Еўрагульняў-2019” у Мінску з’явяцца пяць новых гасцініц

Да “Еўрагульняў-2019” у Мінску з’явяцца пяць новых гасцініц. Тры з іх прымуць наведвальнікаў ужо ў канцы 2017-га — у пачатку 2018 года. Пра гэта паведаміў начальнік Упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Юрый Натычка. Паводле яго слоў, новыя гасцініцы забяспечаць дадаткова 1340 месцаў для прыжывання.

Адна гасцініца знаходзіцца на Зыбіцкай вуліцы, другая — на скрыжаванні Кастрычніцкай вуліцы з вуліцай Леніна, трэцяя — на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і МКАД. Будаўнічыя працы на гэтых аб’ектах завяршаюцца. На працягу 2018-га будуць здадзеныя ў эксплуатацыю гасцініцы каля кінатэатра “Перамога” і на скрыжаванні вуліцы Веснінкі з праспектам Пераможцаў, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Адзначым, што на сённяшні дзень у Мінску дзейнічаюць 50 гасцініц, 7 хостэлаў і 12 аналагічных аб’ектаў, якія могуць прыняць больш за 11 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі