Беларусь значна павялічыла сваю квоту ў МВФ

Беларусь значна павялічыла сваю квоту ў МВФ

Беларусь істотна павялічыла сваю квоту ў Міжнародным валютным фондзе ў рамках 14-га Агульнага перагляду квотаў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Мінфін краіны. У выніку гэтага перагляду квота Беларусі ўзрасла на 295,1 мільёна долараў і складае цяпер 681,5 мільёна.

Апошнім разам квота нашай краіны ў МВФ пераглядалася ў 1999 годзе ў рамках 11-га Агульнага перагляду квот.  

Такое павелічэнне квоты пашырае магчымасці доступу дзяржавы да розных фінансавых інструментаў МВФ, бо памер крэдытаў фонду наўпрост звязаны з яе велічынёй.  

На сёння ўлады вядуць перамовы аб атрыманні двух буйных запазычанняў — крэдытаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на 2 мільярды долараў і МВФ на 3 мільярды. Частку новых запазычанняў мяркуецца накіраваць на рэфінансаванне старых даўгоў. Плацяжы па абслугоўванні і пагашэнні знешняга дзярждоўга, якія трэба зрабіць сёлета, Мінфін ацэньвае ў 3,3 мільярда долараў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі