Беларус уцёк у Польшчу ад палітычных пераследаў, а цяпер яго там судзяць

Гвалт з боку сілавікоў на пратэстах у Беларусі / AP
Гвалт з боку сілавікоў на пратэстах у Беларусі / AP

Менш за год таму Віталь (герой папрасіў не публікаваць яго прозвішча і фота) быў, як ён сам кажа, звычайным прадпрымальнікам. Усё яго жыццё перавярнулі прэзідэнцкія выбары ў жніўні 2020 года. Віталя за пратэст супраць гвалту і жорсткасці ў Беларусі аб'явілі ў крымінальны вышук: мужчыну, па яго словах, агулам пагражае каля дзесяці гадоў турмы. Нічога не заставалася, як уцякаць у Польшчу і прасіць палітычнага прыстанішча. Аднак і там яго чакаў суд. Віталь падзяліўся з Еўрарадыё сваёй гісторыяй уцёкаў з краіны праз палітычныя рэпрэсіі і расказаў, за што яго судзяць у Польшчы.

Віталь кажа, што ён не мог заставацца ўбаку і ніяк не рэагаваць на арышты і збіццё людзей, якія мірна выказвалі пратэст супраць хлусні і фальсіфікацыі выбараў.

— Гэта мяне вельмі моцна абурала. Я стараўся рабіць усё, што ў маіх сілах, каб гэтая безмеж хутчэй спынілася: удзельнічаў ва ўсіх пратэстах, арганізоўваў чаяванні, аб'ядноўваў людзей. Хоць і стараўся нідзе асабліва не свяціцца, дзейнічаў асцярожна, мяне ўсё роўна вылічылі. Аднойчы рана раніцай, гадзіне а пятай, па мяне прыйшлі. У той жа дзень прыйшлі з ператрусам і да маіх бацькоў. Прыехала ажно два нарады АМАПа. Я жыву ў прыватным доме. Яго па-сапраўднаму штурмавалі. Сілавікі ўзялі дом у ачапленне, закідвалі лесвіцы на плот. Ведаю пра гэта са слоў тых, хто бачыў, як усё адбывалася. Мяне, на шчасце, там не аказалася. Было зразумела, у якім рэчышчы развіваецца справа. Таму вырашыў колькі часу пажыць не дома, — успамінае суразмоўнік.

Белорус бежал в Польшу от политических преследований, а теперь его там судят
Мяжа Беларусі і Польшчы праходзіць у тым ліку па некалькіх рэках / ДПК

— Мне было вельмі страшна. Бо рака — гэта хуткая плынь, халодная вада. Можна было проста загінуць. Пра тое, што я збіраюся зрабіць, родным не паведамляў: за імі пільна сачылі. Напісаў толькі адной знаёмай, якая жыве ў Польшчы, што, магчыма, праз пару дзён буду ў іх краіне. Зрабіў гэта для таго, каб у выпадку чаго хоць хтосьці мог паведаміць сваякам, дзе прыблізна мяне шукаць. Таму што са мной рэальна магло здарыцца ўсё што хочаце.

Віталь успамінае, што калі ён перабраўся-такі праз раку, то апынуўся ў нейкім балоце, з якога не ведаў, як выбрацца. На шчасце, там яшчэ цягнула беларуская мабільная сувязь і ён змог адправіць сваёй знаёмай з Польшчы сваю геалакацыю.

— Я проста больш нічога не прыдумаў, таму што перасякаў мяжу сам. Мне ніхто не дапамагаў ні з беларускага, ні з польскага боку. Вакол не было ні душы. Знаёмая жыве недалёка ад мяжы. Гэта была ранняя раніца. Усе яшчэ спалі. Яна падарвалася ад маіх паведамленняў, яны з мужам апрануліся і адразу выехалі да мяне. Нам не адразу ўдалося знайсціся. Яны клікалі мяне, сігналілі. Я яшчэ хвілін 40 блукаў па балоце, а потым усё ж выйшаў да іх.​ 

Віталь расказвае, што недалёка ад месца сустрэчы яго знаёмыя бачылі машыну польскіх памежнікаў, але яна была пустая.

— Я, змерзлы, сеў да знаёмых у машыну, і мы паехалі да найбліжэйшага памежнага пункта. Мне трэба было заявіць пра сябе і запоўніць анкету на атрыманне статусу ўцекача. То-бок у мяне не было мэты хавацца. Пры сабе ў мяне быў пакет з дакументамі, якія мне ўдалося забраць, каб я мог даказаць, што я ўцёк з Беларусі праз пераслед па палітычных матывах, — кажа мужчына. — Мы крыху праехалі і ўбачылі, што насустрач едзе машына з памежнікамі. Я паспрабаваў растлумачыць, што мы і ехалі да іх. Аднак слухаць нас асабліва не сталі, затрымалі і павезлі ў памежны пункт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі