Вы тут

Беларусь разлічвае на хуткае падпісанне пагаднення з ЕС па візавых працэдурах

Алег Краўчанка / БЕЛТА

Беларусь разлічвае, што ў бліжэйшы час удасца падпісаць пагадненні з Еўрасаюзам па ​​спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі. Пра гэта на адкрыцці XVII Мінскага форуму "Месца Беларусі ў Еўропе. Шанцы для знешняй палітыкі, эканомікі, грамадзянскай супольнасці і культуры" заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларуснашай краіны Алег Краўчанка, перадае БЕЛТА.

Чыноўнік падкрэсліў, што гэтыя пагадненні важныя не столькі для ўрада, колькі для грамадзян. У адпаведнасці з імі шэнгенскія візы для беларусаў стануць па 35 еўра. Цяпер яны каштуюць 60 еўра, а неўзабаве падаражэюць да 80. 

У сваёй прамове Краўчанка дадаў, што паступова прасоўваюцца перамовы з ЕС па ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Акрамя таго, Беларусь хоча заключыць новае пагадненне аб партнёрстве з ЕС. 

Намеснік міністра не адзначыў у сваёй прамове, але Беларусь мае і праціўніка ў развіцці кантактаў з ЕС. Літва, якая пратэстуе супраць будаўніцтва АЭС каля сваёй мяжы, актыўна пярэчыць новым пагадненням паміж ЕС і Беларуссю. На гэта намякаў ужо былы еўракамісар Еханэс Хан, які раіў беларускім уладам знайсці паразуменне з афіцыйнай Вільняй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.