У Беларусі прыпынілі запіс на візы ў Італію
Італія, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Візавы цэнтр Італіі ў Беларусі прыпыніў запіс у чаргу. Гаворыцца, што гэта вымушаная мера, цяпер візавы цэнтр чакае новых распараджэнняў ад дыпламатычнай місіі. Пры гэтым прычыны прыпынення не называюцца.
Інфармацыя пра аднаўленне запісу з'явіцца на афіцыйным сайце.
Для тых, хто ўжо паспеў трапіць у чаргу, зменаў не будзе: заяўкі застаюцца актуальнымі. Пры з'яўленні свабодных датаў на пошту, указаную ў заяўцы, прыйдзе апавяшчэнне. Заяўнікам рэкамендуюць рэгулярна правяраць скрыню, у тым ліку тэчку "спам".
У візавым цэнтры просяць сачыць за навінамі на сайце і не дасылаць паўторныя запыты.