Вы тут

Пагадненне пра партнёрства Беларусі і Еўрасаюза залежыць ад БелАЭС

АЭС у Астраўцы / БЕЛТА

Пагадненне пра партнёрства ЕС-Беларусь падпішуць толькі тады, калі будзе дасягнутая дамоўленасць па Беларускай АЭС. Пра гэта заявіў еўракамісар па палітыцы суседства і пытаннях пашырэння Ёханэс Хан, перадае "Нямецкая хваля".

Заява прагучала на ​​пасяджэнні камітэта Еўрапарламента па замежных справах у Брусэлі 7 лістапада.

На пасяджэнні абмяркоўвалася будучае пашырэнне Еўрасаюза, але еўрадэпутаты спыталіся ў Хана і пра адносіны з Беларуссю. "Наша мэта — завяршыць, нарэшце, працу над "Прыярытэтамі партнёрства". У гэтым выпадку вынік залежыць ад таго, ці знойдзем мы рашэнне па АЭС у Астраўцы", — адказаў еўракамісар.

Асноўным праціўнікам Беларускай АЭС выступае Літва. Яна незадаволеная блізкім размяшчэннем АЭС ад Вільні — 50 кіламетраў. Першы энергаблок БелАЭС плануюць запусціць у 2020 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.