Амерыканскі акцёр Джэрэмі Рэнер шпіталізаваны, знаходзіцца ў крытычным, але стабільным стане. Ён пацярпеў "у выніку няшчаснага выпадку падчас прыборкі снегу", піша variety.com. Падрабязнасці здарэння невядомыя. Няма даных і пра характар траўмаў.
51-гадовы галівудскі акцёр вядомы найперш па ролі супергероя Сакалінага вока ў фільмах па сусвеце Marvel.