Вы тут

Альтэрнатыўную службу ў Беларусі праходзяць 67 чалавек

Фота: povestka.by

Альтэрнатыўную службу ў нашай краіне цяпер праходзяць 67 чалавек, з іх 16 — х вясновага прызыву. Такія лічбы агенцтву БЕЛТА назвалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Кампанія па прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў Беларусі завяршылася 31 траўня. Па яе выніках 16 чалавек адправіліся на альтэрнатыўную службу. Больш за ўсё такіх прызыўнікоў — з Гродзеншчыны (шэсць чалавек). Чатыры альтэрнатыўшчыкі паходзяць з Гомельскай вобласці, тры — з Магілёўскай і па адным — з Брэсцкай, Віцебскай абласцей і Мінска. Большасць з іх праходзіць службу ў арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Па выніках папярэдняга прызыву на альтэрнатыўную службу паступіў 51 малады чалавек. 

Альтэрнатыўшчыкі без вышэйшай адукацыі служаць 36 месяцаў, з вышэйшай адукацыяй — 24 месяцы. Штомесяц ім плацяць грашовае ўтрыманне ў памеры 150% бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Гэтая сума павышаецца на 20% БПМ з 13-га месяца альтэрнатыўнай службы, на 40% БПМ — з 25-га месяца. 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

На фота: У першым шэрагу злева направа Любоў Санкевіч, Тамара Сяргей, Валянціна Каваленка, Тамара Федаровіч. У другім шэрагу — Тамара Грыневіч з маці.

Выбар рэдакцыі