У гомельскай ВНУ "засвяцілі" фатаграфіі з сакрэтнага аб'екта

Будоўля вайсковага гарадка — за вокнамі

Будоўля вайсковага гарадка — за вокнамі / БелДУТ

Фатаздымкі будаўніцтва сакрэтнага аб'екта пад Гомелем трапілі ў інтэрнэт дзякуючы адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (БелДУТ). Гэта заўважыла мясцовае выданне "Флагшток".

Ідэолагі хацелі паказаць бясплатную працу студэнтак-"актывістак" БелДУТ. Яны распісвалі інтэр'еры для Гомельскага домабудаўнічага камбіната. Прычым будоўлю назвалі проста "аб'ектам". Як піша "Флагшток", у дакументах дзяржзакупак назву "аб'ект" часта выкарыстоўваюць для азначэння будаўніцтва ваеннага гарадка ў Гомельскім раёне каля вёскі Прыбар. Дарэчы, заказчыкам дзяржзакупак па "аб'екце" нярэдка выступае той жа домабудаўнічы камбінат.

На фотаздымках БелДУТ паказалі вынік працы студэнтак — роспіс сцен. На адным са здымкаў відаць шырокія вокны, за якімі стаяць жалезабетонныя каркасы на фоне хваёвага лесу. Выданне адзначае, што па вонкавым выглядзе гэта вельмі нагадвае будаўніцтва ваеннага гарадка сіл спецыяльных аперацый Беларусі.

Найбольш верагодна, што здымак зрабілі ў будынку з функцыямі сацкультбыту ваеннага гарадка (на спадарожнікавым здымку ён мае жоўты дах).

Фота БелДУТ сведчыць пра высокую ступень гатоўнасці ключавых пабудоў ваеннага гарадка, а таксама пра тое, што маштабнае будаўніцтва працягваецца.

У гомельскай ВНУ "засвяцілі" фатаграфіі з сакрэтнага аб'екта
Тут працавалі студэнткі БелДУТ / Google Maps

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.