Вы тут

21 кантралёр мінскага грамадскага транспарту — фігуранты крымінальных спраў

Мінскі кантралёр / Ілюстрацыйнае фота minsknews.by

21 кантралёр "Мінсктранса" ў 2021 годзе былі фігурантамі крымінальных спраў аб карупцыйных злачынствах. Як паведамляе minsknews.by, яны прымалі ад безбілетнікаў, якія не мелі пры сабе дакументаў, наяўныя грошы ў якасці штрафаў, а пасля выносілі пастановы на імя іншых пасажыраў (іх раней прыцягвалі да адказнасці, таму былі пашпартныя даныя). А ў адным выпадку, як высветлілі следчыя, кантралёр узяў грошы і не вынес пастановы аб накладванні адміністрацыйнага спагнання.

Дастаўка безбілетнікаў з мэтай высвятлення іх асобаў у бліжэйшыя аддзелы міліцыі займае шмат часу, і супрацоўнікі "Мінсктранса" вырашылі дзейнічаць інакш. А 53-гадовая фігурантка крымінальнай справы заявіла, што такім чынам хацела дамагчыся высокіх вынікаў ў працы і атрымаць прэмію. Жанчыну асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады і з грамадскімі працамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.