Вайна ЗША і Ізраіля з Іранам ламае лагістыку Беларусі
"Далёкая дуга" становіцца яшчэ далейшай / LookByMedia
У сувязі з атакай на Іран Беларусь рызыкуе надоўга страціць лагістыку ў краіны Персідскага заліва, Індыю і ўсходнюю Афрыку. Пад пагрозай апынуўся так званы "Міжнародны транспартны калідор “Поўнач-Поўдзень” (МТК “Поўнач-Поўдзень”)". Пра гэта піша BELPOL на падставе дакументаў.
Экспедытар Беларускай чыгункі распрацаваў тры лагістычныя схемы дастаўкі грузаў у межах структуры МТК "Поўнач-Поўдзень", і ўсе яны праходзяць праз Іран.
Заходні маршрут праходзіць чыгуначным транспартам праз тэрыторыі Расіі, Азербайджана, далей па тэрыторыі Ірана з выкарыстаннем аўтамабільнага транспарту на ўчастку Астара-Рэшт да порта Бендэр-Абас (Іран).
Цэнтральны (Транскаспійскі) маршрут праходзіць праз расійскія парты Астрахань, Оля, Махачкала да іранскіх партоў Энзелі і Ноўшэхер.
Усходні маршрут — чыгуначным транспартам праз тэрыторыі Расіі, Казахстана, Туркменістана да памежных станцый у Туркменістане, затым перагруз у вагоны з шырынёй каляі 1 435 мм з наступнай дастаўкай да порта Бендэр-Абас (Іран).