Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 5,2 мільярда долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 5,2 мільярда долараў

Па стане на 1 чэрвеня золатавалютныя рэзервы Беларусі (ЗВР) у вызначэнні МВФ склалі 5 238,9 млн долараў ЗША (у эквіваленце).

Як паведамляе Нацбанк, за травень 2017 года ЗВР павялічыліся на 130,2 млн долараў ЗША (на 2,5%). У красавіку іх рост склаў 92,6 млн долараў ЗША (1,8%). Такім чынам, па выніках студзеня — траўня 2017 года прырост рэзерваў склаў 311,7 млн долараў ЗША, або 6,3%.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў на 1 чэрвеня склаў 5 604,1 млн долараў ЗША. Тут за травень адзначаецца змяншэнне на 68,4 млн долараў ЗША (1,2%). У красавіку 2017 года ЗВР выраслі на 263,4 млн долараў ЗША (4,9%). Агулам за студзень - травень ЗВР у нацыянальным вызначэнні выраслі на 419,1 млн долараў ЗША (8,1%).

ЗВР у траўні павялічваліся дзякуючы паступленню сродкаў ад продажу Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, куплі Нацбанкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленню ад збору экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Таксама станоўчы ўплыў аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

Стрымліваючы ўплыў на рост ЗВР аказалі выплаты Беларуссю па замежных крэдытах.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост ЗВР у вызначэнні МВФ не менш чым на 500 млн долараў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі