Жыхары Беларусі змогуць займацца інтэрнэт-шопінгам у Расіі праз АРІП

Жыхары Беларусі змогуць займацца інтэрнэт-шопінгам у Расіі праз АРІП

Жыхары Беларусі атрымалі магчымась аплочваць пакупкі ў расійскіх інтэрнэт-крамах праз Адзіную разліковую інфармацыйную прастору (АРІП). Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-службу кампаніі "Яндэкс.Грошы".

Паведамляецца, што новаўвядзенне адбылося дзякуючы падключэнню да АРІП універсальнага плацёжнага рашэння "Яндекс.Касы". Аплату праз гэтую службу прымаюць больш за тысячу расійскіх інтэрнэт-крамаў і анлайн-сэрвісаў. Сярод іх ёсць, напрыклад, папулярныя кніжныя выдавецтвы і гульнявыя парталы.

Раней праз "Яндекс.Касы" беларускія карыстальнікі маглі аплочваць расійскія пакупкі толькі з банкаўскіх картак і электронных кашалькоў. Цяпер можна выбраць аплату праз карткі, кашалькі, інтэрнэт-банкінг або наяўнымі ў бліжэйшых пунктах банкаўскага абслугоўвання.

АРІП цяпер аб'ядноўвае 24 беларускія банкі, а таксама мае больш за 14 000 пунктаў прыёму наяўных: касы, банкаматы, інфакіёскі і тэрміналы.

Фота: internetnow.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі