Збор футбольнай зборнай Беларусі ў Турцыі каштаваў $170 тысяч — "Трыбуна"
![Футбольная зборная Беларусі на зборы ў Турцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/44.jpg.webp?itok=oQquDHto)
Футбольная зборная Беларусі на зборы ў Турцыі / t.me/abffby/
Збор футбольнай зборнай Беларусі ў Турцыі каштаваў $170 тысяч, піша "Трыбуна" са спасылкай на свае крыніцы. Падчас яго беларусы згулялі два таварыскія матчы, якія расчаравалі заўзятараў. Яны прайгралі Чарнагорыі (0:2) і згулялі ўнічыю з Мальтай (0:0).
Трэніровачны збор пачаўся 18 сакавіка ў Турцыі, а скончыўся 27 сакавіка на Мальце. Згаданая сума — гэта толькі пражыванне і арэнда стадыёна ў Анталлі. Яе аплаціла Беларуская федэрацыя футбола.
Тым часам з федэрацыяй працягвае судзіцца былы галоўны трэнер зборнай Георгій Кандрацьеў. Ён незадаволены, што яго звольнілі і не заплацілі кампенсацыю за тры месяцы.
![Збор футбольнай зборнай Беларусі ў Турцыі каштаваў $170 тысяч — "Трыбуна"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/55_60.jpg.webp?itok=k5ARJSFT)
![Збор футбольнай зборнай Беларусі ў Турцыі каштаваў $170 тысяч — "Трыбуна"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/56_33.jpg.webp?itok=w0TJFSZ0)
![Збор футбольнай зборнай Беларусі ў Турцыі каштаваў $170 тысяч — "Трыбуна"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/88_23.jpg.webp?itok=W2sxBrsW)
![Збор футбольнай зборнай Беларусі ў Турцыі каштаваў $170 тысяч — "Трыбуна"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/77_50.jpg.webp?itok=E7EcZ3sn)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.