Актрысу Алену Гіранок ноч пратрымалі ў Маскоўскім РУУС

Алена Гіранок / фота з сайта www.kino-teatr.ru
Алена Гіранок / фота з сайта www.kino-teatr.ru

На акцыі пратэсту ў Мінску ў панядзелак была затрымана актрыса Алена Гіранок. Яе прозвішча ёсць у спісе пазбаўленага акрэдытацыі праваабарончага цэнтра "Вясна". Усяго ў спісе затрыманых у панядзелак каля 350 прозвішчаў.

Затрыманне актрысы пацвердзіў і тэлеграм-канал Беларускага фонду культурнай салідарнасці.

Гіранок — актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра, здымаецца ў кіно. Адна з апошніх яе работ — роля жонкі Янкі Купалы Уладзіславы ў аднайменным фільме Уладзіміра Янкоўскага.

Раніцай 27 кастрычніка стала вядома, што Алену Гіранок адпусцілі з Маскоўскага РУУС Мінска.

На панядзелак у Беларусі быў абвешчаны пачатак агульнанацыянальнага забастоўкі. Яе ініцыятарам выступіла Святлана Ціханоўская пасля таго, як улады не выканалі "Народны Ультыматум". На буйных прадпрыемствах краіны прайшлі сходы працоўных, на акцыі выйшлі студэнты. Пратэсты працягнуліся ўвечары вулічнымі акцыямі. Сілавікі адказалі масавымі затрыманнямі.

Бліжэй да 10 гадзін раніцы аўторка з'явілася інфармацыя аб тым, што актрысу адпусцілі. "Алену адпусцілі пасля ночы ў Маскоўскім РУУС",паведамляецца ў тэлеграм-канале Беларускага фонду культурнай салідарнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі