Закон аб альтэрнатыўнай службе ўхвалены Саветам Рэспублікі

Верхняя палата парламента 20 траўня ўхваліла законапраект аб увядзенні ў 2016 годзе альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, інфармуе РІА "Новости". Паводле міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, законапраект павінен прайсці працэдуру падпісання ў кіраўніка краіны. Дакумент набудзе моц з 1 ліпеня 2016 года.

Згодна з праектам закона, права праходжання альтэрнатыўнай службы будуць мець асобы, якія не могуць несці службу ў войску па рэлігійных перакананнях. І ў кожным канкрэтным выпадку гэтае пытанне будуць вырашаць прызыўныя камісіі. Немагчыма будзе аўтаматычна замяніць вайсковую службу на грамадзянскую — прызыўнік павінен абгрунтаваць, чаму яго рэлігійныя перакананні забараняюць трымаць у руках зброю.

Альтэрнатыўшчыкі будуць служыць у арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сельскай гаспадаркі.

Як паведаміла Марыяна Шчоткіна, вялікага наплыву ахвочых прайсці такую службу не чакаецца: летась было толькі 28 прызыўнікоў, якія заявілі пра гатовасць служыць альтэрнатыўна.

Нагадаем, што законапраект аб альтэрнатыўнай службе прыняла Палата прадстаўнікоў 13 траўня.

Пашкевіч: Альтэрнатыўная служба будзе горшай, чым "хімія" для асуджаных

Як трапіць на альтэрнатыўную службу ў Беларусі

Фота: topwar.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі