Жыхароў Рагачоўскага раёна на вайсковыя зборы адпраўлялі з алкатэстарам
Ваеннаабавязаных правяралі алкатэстарам / "Свабоднае слова"
Жыхароў Рагачоўскага раёна адправілі на вайсковыя зборы. Перад адпраўкай іх правяралі алкатэстарам. Адпаведныя фота з'явіліся ў дзяржаўнай раённай газеце, звярнуў увагу "Флагшток".
Афіцыйна паведамляецца, што на зборы адправіліся больш за 40 ваеннаабавязаных з Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў.
Як і папярэднюю партыю, іх накіравалі ў 51-ю гвардзейскую артылерыйскую брыгаду ў Асіповічах. Зборы працягнуцца да 60 дзён.
Папярэднюю партыю мужчын на вайсковыя зборы ў асіповічы адправілі за некалькі дзён да гэтага — іх было больш за 50 чалавек. Такім чынам, ваенкамат Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў накіраваў на зборы ўжо каля 100 чалавек.