Пяскоў расказаў, ці каардынуе Мінск з Масквой мерапрыемствы па баявой гатоўнасці

Беларуская армія

Беларуская армія / "Ваяр"

На пытанне журналістаў, ці каардынуе Мінск з Масквой мерапрыемствы па праверцы баявой гатоўнасці беларускай арміі, спікер Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў адказаў: "Маюцца сумесныя мерапрыемствы, а маюцца нацыянальныя мерапрыемствы, якія не каардынуюцца. Але агулам большая частка, вядома, каардынуецца".

11 верасня 2026 года ў Аляксандра Лукашэнкі пацікавіліся, ці ёсць задача праверыць увесь сілавы блок.

— Я ўжо казаў па-народнаму: армію трэба страсянуць, прыйшоў час. Усю армію. Усіх праверым. Аж да мабілізацыі, — сказаў Лукашэнка.

Паводле слоў палітыка, зараз па яго даручэнні правяраюць артылерыйскую брыгаду, а да гэтага правяраліся танкавыя і матастралковыя падраздзяленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.