За жнівень золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на $104,8 млн

За жнівень золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на $104,8 млн

За жнівень 2015 года золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 104,8 млн долараў. У адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду, на 1 верасня яны склалі 4 млрд 574 млн 400 тысяч долараў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на статыстычныя дадзеныя Нацбанка.

А вось у нацыянальным вызначэнні ЗВР за месяц зменшыліся на 170 млн 200 тысяч долараў. На 1 верасня яны складалі 5 млрд 24 млн 300 тысяч долараў.

Нацбанк тлумачыць зніжэнне аб'ёма золатавалютных рэзерваў выплатамі па ўнутраных і знешніх абавязацельствах. З іншага боку падтрыманню ЗВР у жніўні садзейнічалі паступленні ад экспартных пошлін за нафтапрадукты, ад продажу аблігацый Мінфінам і Нацбанкам, а таксама павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Фота: Fotolia i ria.ru

За жнівень золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на $104,8 млн

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі