Вы тут

За другі квартал кліенты вынеслі з "Белгазпрамбанка" 1 млрд рублёў

Галаўны офіс "Белгазпрамбанка" ў Мінску / Еўрарадыё

З красавіка па чэрвень 2020 года кліенты забралі з рахункаў "Белгазпрамбанка" больш за 1 млрд рублёў. Гэта амаль траціна ад усіх сродкаў, якія кліенты захоўвалі на рахунках у БГПБ.

Да 1 красавіка 2020 года ў банку захоўвалася 3,2 рублёў сродкаў кліентаў. Да 1 ліпеня яны скараціліся да 2,2 млрд. Гэта вынікае з апублікаванага банкам бухгалтарскага балансу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.