З Зямлі да Альфа Цэнтаўры адправяць міні-караблі

З Зямлі да Альфа Цэнтаўры адправяць міні-караблі

З Зямлі да Альфа Цэнтаўры адправяць міні-караблі на хуткасці ў 161 млн кіламетраў за гадзіну. Яны будуць мець сонечныя ветразі і разганяцца з нашай планеты лазерным прамянём, інфармуе meduza.io.

Мяркуецца, што міні-караблі дасягнуць зорнай сістэмы Альфа Цэнтаўра праз 24 гады. У цяперашніх абставінах касмічны карабель можа даляцець да альфа Цэнтаўры за некалькі дзясяткаў тысяч гадоў. Калі гэтая місія будзе паспяховай і хаця б некалькі міні-караблёў дасягнуць зорнай сістэмы, зямляне атрымаюць здымкі адтуль праз 4 гады. Плануецца, запускаць за адзін раз сотні і тысячы прыстасаванняў.

Праект фінансуецца расійскім бізнесменам Юрыем Мільнерам, які прадаставіў грант у памеры 100 мільёнаў долараў. Вядома, што ў савет дырэктараў праекту будзе ўваходзіць заснавальнік Facebook Марк Цукерберг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі