З-за страйку на мяжы пасажыры аўтобуса дабіраліся да Гомеля самастойна

З-за страйку на мяжы пасажыры аўтобуса дабіраліся да Гомеля самастойна

З-за страйку на мяжы з Украінай пасажыры рэйсавага аўтобуса дабіраліся да Гомеля самастойна. Як інфармуе сайт gomel.today, у ноч з 19 на 20 лістапада ўладальнікі машын з літоўскімі нумарамі заблакавалі памежны пераход "Новая Гута — Новыя Ярылавічы" з украінскага боку. У выніку пасажыры аўтобуса Кіеў-Гомель, які ехаў з Украіны, пераходзілі мяжу пешшу.

Акцыя пратэсту, якая праходзіць на ўкраінскім баку мяжы, звязаная з тым, што ва Украіне нельга растаможваць аўтамабілі, якія старэйшыя за 8 гадоў. А большасць машын, купленых у ЕС, старэйшыя за 10 гадоў. Да таго ж, растаможка аўтамабіляў такая дарагая, што іх кошт можа вырасці ў некалькі разоў. Новы законапраект зрабіў ва Украіне больш жорсткімі штрафы за пратэрмінаваныя дакументы — да 6 тысяч долараў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі