Украіна абвясціла ў вышук двух сваіх грамадзян, якія ў Беларусі сталі палітвязнямі

Сяргей Кабарчук на судзе

Сяргей Кабарчук на судзе / БЕЛТА

Суд ва Украіне абвясціў у вышук Паўла і Сяргея Кабарчукоў, якіх у Беларусі асудзілі па абвінавачанні ў тэрарызме. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Бацьку і сына Кабарчукоў ва Украіне падазраюць у незаконнай вытворчасці і кантрабандзе наркотыкаў, перадае Радыё Свабода.

Іх затрымалі ў Лельчыцкім раёне 15 лютага 2024 году падчас так званай "контртэрарыстычнай аперацыі", а потым асудзілі на 20 гадоў кожнага, назваўшы іх "дыверсантамі СБУ". У СІЗА 63-гадоваму Сяргею Кабарчуку дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.

Паводле звестак Свабоды, Кабарчукі незаконна перайшлі ўкраінска-беларускую мяжу, каб схавацца ад крымінальнага пераследу ва Украіне. Там ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Іх падазраюць ва ўдзеле ў кантрабандзе 44,6 кг наркотыкаў. пасля затрымання яны нейкі час былі пад вартай, а потым, верагодна, выйшлі пад фінансавы заклад. На разгляд справы ў судзе не з'явіліся, бо ўцяклі ў Беларусь, а там трапілі ў рукі КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.