З Беларусі ў Паўночную Карэю адправіцца адзінкавы авіярэйс

З Беларусі ў Паўночную Карэю адправіцца адзінкавы авіярэйс

На пачатку траўня 2016 года з Мінска ў Пхеньян адправіцца турыстычны авіярэйс на пасажырскім самалёце Ту-154. Рэйс будзе разавым, а не рэгулярным, адзначае tut.by. Паездку арганізоўвае турыстычная кампанія "Мерлінтур".

Прадстаўнік фірмы "Мерлінтур" Ірына Баранава кажа, што іх кампанія замовіць чартарны рэйс у "Белавіі". Для Паўночнай Карэі, кажа Баранава, гэта не першы такі тур: у іх ёсць адпрацаваная схема, куды павезці турыстаў.

Туркампанія разглядае дзве мэтавыя групы. Першая — аматары авіяцыі: іх у КНДР можа зацікавіць старая савецкая авіятэхніка ў добрым стане. Другая — тыя, каму цікава паглядзець на атмасферу Савецкага Саюза 1950-х гадоў

Кошт тура для звычайных турыстаў складзе каля 2700-2800 еўра. Гэтая сума ўключае ў сябе ўсё — ад пералёту да забаўляльнай праграмы. Кошт для "авіяцыйных" турыстаў адрозніваецца ў залежнасці ад праграмы.

Фота: 7news. kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі