Юрый Дудзь зняў фільм з беларускімі айцішнікамі

Юрый Дудзь зняў фільм з беларускімі айцішнікамі

Расійскі журналіст Юрый Дудзь зняў для свайго праекта "вДудь" трохгадзінную стужку пад назвай "Як уладкаваная IT-сталіца свету". 

Яе героямі сталі айцішнікі — рускамоўныя рэзідэнты Крамянёвай даліны. Сярод іх два беларусы: Яўген Няўгень — сузаснавальнік праграмы сэлфі-фільтраў MSQRD і Мікіта Мікада — стваральнік інструмента для дакументазвароту Pandadoc.

Няўгень распавёў, як яго праграму ў 2016 годзе купіў Фэйсбук. Праўда, хлопец так і не расказаў, за якую суму Фэйсбук купіў у праграму MSQRD. Але са смехам патлумачыў, што пасля гэтага стаў ездзіць на таксі, хаця раней карыстаўся грамадскім транспартам. 

Адказваючы на пытанне Дудзя, Няўгень прызнаўся, што ў першай версіі MSQRD была маска Аляксандра Лукашэнкі, але яе не пусцілі ў публічны доступ. Айцішнікі пабаяліся, што іх могуць пакараць, палічыўшы такую маску абразай кіраўніка Беларусі. 

Мікіта Мікада — другі з беларускіх праграмістаў у фільме Дудзя. У яго аўтар стужкі пытаецца, чаму ў нашай краіне так шмат айцішнікаў. На гэта гучыць адказ: "Шмат разумных людзей, і нафты няма"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі