Юнака затрымалі за тату з трызубам і словамі пра рускі ваенны карабель

"Крамольная" татуіроўка на руцэ / Кадр з відэа

"Крамольная" татуіроўка на руцэ / Кадр з відэа

У розных рэгіёнах Беларусі працягваюцца затрыманні. Сілавікі паведамляюць, што схапілі хлопца з "крамольнай" татуіроўкай на руцэ: трызубам і надпісам пра рускі ваенны карабель. Затрыманаму 17 гадоў. У такіх сітуацыях прымушаюць пазбавіцца ад татуіроўкі.

Сілавікі прызнаюць, што, нягледзячы на ўсе намаганні, у рэжыма Аляксандра Лукашэнкі "ёсць рэальная праблема ў працы з моладзю". Відаць, фіксуецца, што моладзь падтрымлівае Украіну.

Затрыманні за татуіроўкі ў Беларусі адбываюцца нярэдка. Летам 2023-га затрымлівалі мінскага шаўрміста за тату з гербам Украіны.

Юнака затрымалі за тату з трызубам і словамі пра рускі ваенны карабель
Затрыманы / Кадр з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі