Вялікай выгады ад нафтавага радовішча у Расіі Беларусь не атрымае — эксперт

Беларусь плануе купіць у Расіі новае радовішча нафты / ex-press.by
Беларусь плануе купіць у Расіі новае радовішча нафты / ex-press.by

Беларусь ужо амаль 10 гадоў здабывае невялікую колькасць нафты ў Расіі, таму сенсацыі ў тым, што Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі куплю Мінскам радовішча, няма, сцвярджае генеральны дырэктар расійскага Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Канстанцін Сіманаў.

Вялікай выгады ад гэтай куплі Беларусь таксама не атрымае, лічыць эксперт.

"Гэта падаецца Лукашэнкам як нейкі прарыў, але ніякага прарыву тут няма", — сказаў Сіманаў, перадае агенцтва эканамічнай інфармацыі "Прайм" са спасылкай на РІА Новости.

Даччыная кампанія "Беларусьнафты" "Янгпур" працуе ў Расіі з 2013 года. У 2018 годзе здабыла 193 тысячы тон нафты. Штогод Беларусь купляе ў Расіі каля 18 мільёнаў тон.

Сіманаў таксама нагадаў пра тое, што да 2024 года павінен паўнавартасна запрацаваць падатковы манеўр: экспартная пошліна абнуліцца на карысць павышэння падатку на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ).

"Гэта азначае, што калі беларуская кампанія прыходзіць у Расію... на новы праект, на greenfield, то, адпаведна, здабычу яна пачне вось да гэтага 2024 года. Так, яна будзе сама здабываць, уласная нафта — гэта танней, але яна будзе плаціць ПЗКВ", — кажа Сіманаў.

Акрамя таго, паводле яго слоў, шанцаў атрымаць "самавітае" і лёгкае ў здабычы радовішча ў Беларусі няшмат: такіх праектаў у Расіі ўжо няма.

У сераду, 4 лістапада, стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў у тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным магчымасць куплі Мінскам нафтавага радовішча на тэрыторыі Расіі. Як паведаміла пазней прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, Пуцін ідэю падтрымаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі