Вы тут

Вядоўца Таццяна Бародкіна сышла з тэлеканала СТБ: Я не баюся, і вы не бойцеся!

Таццяна Бародкіна / facebook.com/tanya.borodkina.9

Вядоўца Таццяна Бародкіна сышла з тэлеканала СТБ. Апошнім часам яна з дзецьмі вяла на канале ранішняе кулінарнае шоу. 

У сваім акаўнце ў Фэйсбуку Бародкіна пакінула рэзкі эмацыйны допіс: 

"На жаль, я і мае дзеці больш не зможам пасміхацца з экрана тэлевізара. Віншуем Краіну з "Выбарам"! Не ведаю, калі Вы прачытаеце мой пост, бо глушаць інтэрнэт. Але зразумейце, што нават цяпер, калі "выбар" ужо зроблены — я не баюся! Сябры! Людзі! І вы не бойцеся! Не пазбаўляйце будучыні нашых дзяцей!" 

Падчас перадвыбарчай кампаніі дзяржаўныя тэлеканалы скасавалі кантракты з некалькімі журналістамі і ВІП-асобамі, якія выказаліся супраць рэпрэсіяў і ціску на грамадства. Цяпер, як бачым, журналісты адтуль сталі звальняцца самі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.