Віктар Лукашэнка і Мікалай Карпянкоў сталі генераламі

Віктар Лукашэнка і Мікалай Карпянкоў сталі генераламі

Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы і атрымаў пагоны генерал-маёра запасу. Адпаведныя ўказы падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Віктар Лукашэнка цяпер кіруе Нацыянальным алімпійскім камітэтам, дзе замяніў Аляксандра Рыгоравіча.

Генерал-маёрамі сталі палкоўнікі Мікалай Карпянкоў (былы кіраўнік ГУБАЗіК, а цяпер намеснік міністра ўнутраных спраў), Дзмітрый Шахраеў, Раман Падлінеў, Уладзімір Купрыянюк, Андрэй Паўлючэнка. Палкоўнік міліцыі Генадзь Казакевіч атрымаў званне генерал-маёра міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі