Вы тут

Віктар Ганчарэнка сышоў з ЦСКА

Віктар Ганчарэнка працаваў з расійскім клубам з канца 2016 года / pfc-cska.com

Віктар Ганчарэнка сышоў з ЦСКА (супрацоўніцтва спынена "па ўзаемным жаданні"), паведамляе прэс-служба армейцаў. Беларускі спецыяліст працаваў з расійскім футбольным клубам у якасці галоўнага трэнера са снежня 2016 года.

"За чатыры з невялікім гады ў нас здараліся як яркія перамогі, так і крыўдныя паразы", — кажа беларускі спецыяліст.

З ЦСКА ён заваёўваў Суперкубак Расіі, двойчы браў срэбра расійскай прэм'ер-лігі, аднойчы дайшоў да 1/4 фіналу Лігі Еўропы. Але галоўнага — чэмпіёнства ў расійскім чэмпіянаце — за гэтыя гады армейцы так і не здабылі. У гэтым сезоне каманда ўжо страціла шанцы на барацьбу за золата.

Віктару Ганчарэнку 43 гады. Ён былы галоўны трэнер БАТЭ. У Расіі працуе з 2013 года, трэніраваў "Кубань", "Урал", "Уфу".

Чакаецца, што новым галоўным трэнерам армейцаў будзе Івіца Оліч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.