Варшаўскія паліцыянты выратавалі жыццё беларусу

Варшаўскія паліцыянты выратавалі жыццё беларусу

Паліцыянты Варшавы, патрулюючы зранку ў аўторак мясцовасць у раёне Прага-Поўнач, заўважылі мужчыну, які ляжаў і не падаваў прыкметаў жыцця. 

Праваахоўнікі зрабілі яму сардэчна-лёгачную рэанімацыю і выклікалі дактароў, перадае tvn24.pl. Неўзабаве мужчына пачаў дыхаць і прыйшоў у прытомнасць.

Але за час чакання "хуткай дапамогі" ён зноў страціў прытомнасць. Паліцыянты зноў зрабілі яму масаж сэрца, чым вярнулі ў прытомны стан.

Пазней выявілася, што выратаваны чалавек — 42-гадовы грамадзянін Беларусі. Ён падзякаваў паліцэйскім. Мужчына паведаміў, што ён шмат гадоў мае хворае сэрца і знаходзіцца пад пастаянным медыцынскім доглядам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі