15 суткамі адміністрацыйнага арышту пакаралі вакаліста этна-гурта "Бан Жвірба" Змітра Гаўрыліна. Пра гэта паведаміў гомельскі актывіст Ілля Міронаў.
Як распавядала Еўрарадыё, Гаўрыліна разам з жонкай затрымалі напрыканцы студзеня. На волю ён павінен выйсці 9 лютага.
Дарэчы, Гаўрылін — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода.