У Гомелі 27 студзеня затрымалі вакаліста этна-гурта "Бан-Жвірба", паведамляе "Флагшток".
Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя былі затрыманыя міліцыяй 27 студзеня і пасля гэтага перасталі выходзіць на сувязь.
Гаўрылін з'яўляецца дырэктарам Гомельскага маторарамонтнага заводу. Сакратарка ў прыёмнай завода сказала журналістам, што дырэктара на месцы няма, і прапанавала затэлефанаваць на наступным тыдні.
24 снежня ўлады адмянілі канцэрт гурта "Бан-Жвірба".