ЗША хоча беларускі калій, а дэмсілы запланавалі гульню — стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Джон Коўл заклікаў літоўцаў пачаць перамовы пра транзіт калію з рэжымам Лукашэнкі. Падобна да таго, што амерыканцы ўсур'ёз разлічваюць увайсці ў калійны бізнес у Беларусі — нягледзячы на відавочныя рызыкі супрацоўніцтва з аўтарытарным рэжымам.

Тым часам беларусаў за год ізноў стала заўважна меней. Афіцыйная статыстыка далічвае да жыхароў краіны і ўсіх, хто з'ехаў жыць за мяжу — але нават з імі лічба атрымліваецца сумная.

Лукашэнка тым часам пабываў у КНДР — але яго атачэнне ізноў вымушанае было апраўдвацца перад Крамлём за самадзейнасць: "І ў паездцы ў КНДР, і ў перамовах з ЗША заўсёды прысутнічалі і будуць прысутнічаць і пытанні брацкай Расіі". А дэмсілы ў пошуках новай стратэгіі запланавалі гульню — але ўдзельнічаць у ёй збіраюцца не ўсе.

Усё гэта абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.