Лукашэнка ў Маскве, Ціханоўскі ў Лос-Анджэлесе. А стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Не паспеў з'ехаць з Масквы дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф — як туды прыляцеў Лукашэнка. Якія каштоўныя інструкцыі ён спадзяецца атрымаць у Крамлі?
Тым часам Сяргей Ціханоўскі знайшоў вінаватых ва ўсіх бедах. Гэта... незалежныя журналісты! Палітык пайшоў вайной на беларускія медыі за мяжой — хаця, здавалася, мусіў бы працаваць разам з імі для дасягнення агульных мэтаў — вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення рэпрэсій і здзяйснення дэмакратычных пераменаў у Беларусі...
Пра гэта, а таксама пра партнёрства рэжыма Лукашэнкі з талібамі і м'янмарскай хунтай, размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: