"Усё гэта трэба сабраць разам" — Галоўчанка заклікае збіраць электрамабіль
![Пакуль у беларускіх навукоўцаў са зборкай электрамабіляў атрымліваецца не вельмі / Telegram](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/306095658_5393236477412441_7331922205538436879_n_0.jpg.webp?itok=o9sGcdwC)
Пакуль у беларускіх навукоўцаў са зборкай электрамабіляў атрымліваецца не вельмі / Telegram
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заклапочаны тым, што не выконваецца задача, пастаўленая Аляксандрам Лукашэнкам. У сераду ён наведаў "Белкамунмаш". Там на нарадзе ішла гаворка пра рэалізацыю "комплекснай праграмы развіцця электратранспарту да 2025 года".
Адным з галоўных пытанняў Галоўчанка назваў "перспектыву і рэальныя тэрміны стварэння айчыннага легкавога аўтамабіля... электрамабіля".
"Калі ў грузавым транспарце, грузапасажырскім ёсць істотныя вынікі, ёсць вопытныя ўзоры, некаторыя знаходзяцца ў эксплуатацыі, то з легкавым электратранспартам праведзена значная даследчая праца, створана значная колькасць элементаў сілавой устаноўкі, электраабсталявання, цягавых прылад... Але ўсё гэта трэба сабраць разам!", — заклікаў прысутных прэм'ер.
Магчыма, да 2025 года агульнымі намаганнямі "сабраць разам" нешта і атрымаецца.
Праўда, яшчэ ў пачатку восені 2022-га беларускія навукоўцы паказалі "свой" электрамабіль (на здымку зверху). Ён відавочна быў недароблены.
!["Усё гэта трэба сабраць разам" — Галоўчанка заклікае збіраць электрамабіль](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000021_1674640474_546358_big.jpg.webp?itok=5j_V64lL)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.