З'явіліся фота "першага беларускага электрамабіля" знутры
![З'явіліся фота "першага беларускага электрамабіля" знутры](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/306095658_5393236477412441_7331922205538436879_n.jpg.webp?itok=dr8RnhKQ)
Удзень 10 верасня з'явіліся фоты "першага беларускага электрамабіля" звонку. Машыну прэзентавалі на ралі Minsk ELECTRO-2022. Яе прыдзірліва агледзеў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
А бліжэй да вечара з'явіліся фоты таго, як аўто выглядае знутры. Нельга сказаць, што ў прататыпа ёсць нейкі закончаны салон. Ён недароблены, а прыборная панэль у драпнінах. Відавочна, што на вытворчасць аўтамабіля не хапіла ці часу, ці грошай, ці і таго, і таго.
Цікавая дэталь: распрацоўшчыкі кажуць, што прэзентаванае сёння аўто развівае максімальную хуткасць за 6 секунд. Але не кажуць, што гэта за хуткасць. Наўрад ці пры такім корпусе яна будзе высокай.
![З'явіліся фота "першага беларускага электрамабіля" знутры](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/elektromob.jpg.webp?itok=SqlKztTi)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.