Ноўтбук быў толькі пачаткам: беларускія навукоўцы паказалі "свой" электрамабіль

Першы беларускі электрамабіль
Першы беларускі электрамабіль

На ралі Minsk ELECTRO-2022 навукоўцы з Акадэміі навук Беларусі паказалі "першы спартовы электрамабіль". Менавіта так "інавацыю" называе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

Беларускі электрамабіль — двухмесны. Ён важыць больш за тону. Ён дасягае максімальнай хуткасці за 6 секунд. "Але наша мэтавая задача — скараціць гэты час да 4 секунд", — расказвае начальнік навукова-інжынірынгавага цэнтра Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Аляксандр Бялевіч.

"Большасць электронікі ў электрамабілі, у тым ліку сістэма кіравання, — уласнай вытворчасці", — паведамляе прэс-служба Мінэнерга. Ведамства публікуе фота электрамабіля:

Ноутбук был только началом: белорусские учёные показали свой электромобиль
Ноутбук был только началом: белорусские учёные показали свой электромобиль
Ноутбук был только началом: белорусские учёные показали свой электромобиль

На адкрытым уроку, які прайшоў 1 верасня, Лукашэнка прадэманстраваў яшчэ адну распрацоўку беларускіх навукоўцаў — "першы айчынны ноўтбук". Ён зроблены на мінскім заводзе "Гарызонт". Хоць больш правільнае слова тут — сабраны. Бо лакалізаваны толькі 12% яго састаўных частак (і то паводле слоў Лукашэнкі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі