Як казаў доктар Хаўс, усе хлусяць. І гэта нармальна. Імкненне крыху расфарбаваць рэчаіснасць за кошт сваіх фантазій уласцівае амаль кожнаму. Але што калі хлусяць чыноўнікі? І робяць гэта ўвесь час, па самых розных нагодах? Хлусня і прыпіскі на дзяржаўным узроўні ператвараюцца ў хранічную хваробу...
У сённяшнім стрыме з Аляксандрам Кныровічам выкрываем хлусню беларускіх чыноўнікаў. Ноўтбук, космас, электрамабіль, крывадушніцтва пра інфляцыю і ВУП, дваедумства пра ўдзел у вайне ва Украіне. Часам здаецца, што яны шчыра не разумеюць, што іх выказванні не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю. Але якая розніца?